Дзіяна Чарнушына

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 12 жніўня 1986

Дата затрымання: 29 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 6 лютага 2023

Дата вызвалення: 30 красавіка 2024

Суддзя: Скуратовіч Ала

Пракурор: Саковіч Аксана

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Мінск

Дзіяна Аляксандраўна Чарнушына — грамадзянская жонку Андруся Асмалоўскага, яе затрымалі 29 ліпеня 2022 года і змясцілі ў СІЗА № 1. У Дзіяны на выхаванні ёсць непаўналетняе дзіця з інваліднасцю. Ёй інкрымінаваны арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Смалякоў, Асмалоўскі і Чарнушына ўзялі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года. Сябры АГП груба парушалі грамадскі парадак, на заклікі супрацоўнікаў міліцыі не рэагавалі, парушалі спакой грамадзян і першкаджалі руху грамадскага транспарту.

Працэс над ёй і іншымі палітзняволенымі сябрамі АГП пачаўся 27 кастрычніка 2022 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. 31 кастрычніка быў вынесены прысуд — два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Неўзабаве Дзіяну перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3.

20 студзеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе разглядалі апеляцыйную скаргу: суддзя Алена Шылько пакінула прысуд без зменаў.

На пачатку лютага 2023 г. палітзняволеную этапавалі ў гомельскую ПК № 4.

10 лютага 2023 г. МУС дадала палітзняволеную ў "спіс экстрэмістаў".

Напрыканцы красавіка 2024 г. выйшла на волю. 

За ўдзел у "Маршы новай Беларусі" судзяць сябраў АГП

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 27 кастрычніка пачаўся судовы працэс над сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артурам Смаляковым, Андрусём Асмалоўскім і Дзіянай Чарнушынай. Усіх іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Трох сябраў АГП — Смалякова, Асмалоўскага і Чарнушыну пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка вынесены прысуд сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артуру Смалякову, Андрусю Асмалоўскаму і Дзіяне Чарнушынай. Усіх іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

 

 

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»