Дзяніс Максімаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 27 красавіка 1994

Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 11 сакавіка 2023

Суддзя: Папко Анастасія

Справы: Справа Зельцэра

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Дзяніс Аляксандравіч Максімаў быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Дзянісу выставілі абвінавачванні паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

26 кастрычніка 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе быў вынесены прысуд. Палітвязню прызначылі два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў.

У лістападзе 2022. КДБ унёс Дзяніса ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У снежні стала вядома, што палітвязня перавялі з жодзінскай СТ № 8 у бабруйскую калонію № 2.

Дзяніс цалкам адбыў пакаранне і 11 сакавіка 2023 г. выйшаў на волю.

Палітвязня асудзілі да двух гадоў калоніі паводле "справы Зельцэра"

26 кастрычніка 2022 года у Мінскім гарадскім судзе быў вынесены вырак палітвязню Дзянісу Максімаву.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»