Дзмітрый Юркойць

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 3 жніўня 1985

Дата затрымання: 19 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 26 траўня 2022

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Дзмітрый Эдуардавіч Юркойць асуджаны судом Навагрудскага раёна на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу суддзі (арт. 391 Крымінальнага кодэксу). 

Юркойця прызналі вінаватым у тым, што ён на вуліцы абразіў лідскага суддзю ФІлатава, які вядомы тым, што асудзіў вялікую колькасць людзей па палітычна матываваных справах. 

З 19 сакавіка 2021 г. адбываў пакаранне ў папраўчай установе №45. Дзмітрыя паставілі на ўлік як схільнага да экстрэмізму. На волі ў яго засталіся двое непаўналетніх дзяцей. 

Праваабаронцам стала вядома, што Дзмітрый Юркойць атрымаў інваліднасць трэцяй групы. Праз гэта 25 траўня 2022 г. суд Камянецкага раёна змяніў яму «хімію» на больш мяккае пакаранне — «хатнюю хімію». Вядома, што суд адкладвалі тройчы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»