Давід Збаранскі
непоўнагадовы студэнт
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 красавіка 2003
Дата затрымання: 30 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 студзеня 2023
Суддзя: Шурын Дзмітрый
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь, Затрыманыя непоўнагадовымі
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Вібке Эсдар, дэпутатка нямецкага Бундэстагу
Давід Сяргеевіч Збаранскі (на момант затрымання — 17 гадоў) быў затрыманы 30 лістапада 2020 года адразу пасля таго, як вярнуўся з Польшчы.
Супраць яго была распачата крымінальная справа за ўдзел у масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня. Прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ (Удзел у масавых беспарадках).
12 ліпеня 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Давіда Збаранскага прысудзілі да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
13 красавіка 2022 года Давід пабраўся ў калоніі шлюбам са сваёй дзяўчынай Алінай.
Хлопец цалкам адбыў тэрмін і 21 студзеня 2023 г. выйшаў на волю з бабруйскай ПК № 2.
У Брэсце пачалі судзіць чацвёртую партыю абвінавачаных у масавых беспарадках
29 гадоў калоніі на ўсіх. Вынесеныя прысуды яшчэ васьмі фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце