Давід Анташвілі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 чэрвеня 1989
Дата затрымання: 26 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шчэрба Юльяна
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Давід Аміранавіч Анташвілі — былы ўдзельнік "Дома-2" (у 2017 годзе), быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Быў змешчаны ў СІЗА-1.
Разгляд справы Давіда адбыўся 22 снежня 2022 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Яму прызначылі тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
13 студзеня 2023 г. МУС дадаў палітзняволенага ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
У красавіку 2023 г. яго арыштавалі на 15 сутак за парушэнне рэжыму адбывання пакарання.