Дар'я Данілава
менеджарка TAM.BY, дырэктарка RocketData
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 жніўня 1987
Дата затрымання: 18 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 4 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 25 красавіка 2022
Суддзя: Каляда Алег
Справы: TUT.BY
Дар'я Аляксандраўна Данілава — менеджарка праекта TAM.BY, дырэктарка RocketData.
Яна была затрыманая 18 траўня ў рамках крымінальнай справы, пачатай супраць навінавага парталу TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса) і ўтрымлівалася ў СІЗА-1.
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 25 красавіка 2022 года вынеслі прысуд Дар'і Данілавай. Яе судзілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, хоць затрымалі яе з іншымі супрацоўнікамі TUT.BY 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы за ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Алег Каляда асудзіў палітзняволеную да аднаго года і чатырох месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дар'ю вызвалілі ў зале суда, бо яна адбыла ўжо ўвесь тэрмін пад следствам.
Палітзняволеную менеджарку TAM.BY асудзілі і вызвалілі ў зале суда