Данііл Вітуноў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 28 снежня 2001

Дата затрымання: 13 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 5 жніўня 2023

Суддзя: Няборская Вольга

Справы: Пратэсты Мінск

Данііл Дзмітрыевіч Вітуноў затрыманы 13 кастрычніка 2022 года і асуджаны да адміністрацыйнага арышту. Затым яго перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Справу палітвязня разглядалі ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Суддзя Вольга Няборская 30 студзеня 2023 г. прызначыла яму адзін год зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У сакавіку 2023 г. стала вядома, што Данііла перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.

З траўня 2023 г. палітзняволены адбывае пакаранне ў бабруйскай ПК № 2.

5 жніўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. 

22-гадовага палітвязня асудзілі па "народным" артыкуле на год калоніі

У Кастрычніцкім судзе Мінска 30 студзеня вынеслі прысуд палітзняволенаму Даніілу Вітунову паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»