Данііл Раманаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 24 снежня 1991

Дата затрымання: 9 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 3 студзеня 2024

Суддзя: Лапко Віталь

18 траўня 2022 года ў судзе горада Наваполацка Віцебскай вобласці асудзілі Данііла Уладзіслававіча Раманава. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) — камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы.

Паводле абвінавачвання, Раманаў убачыў у адной з Telegram-груп публікацыю са здымкам Балабы і пакінуў там каментар, тэкст якога быў прызнаны негатыўнай ацэнкай Балабы ў сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.

Раманаву прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на паўтара года з накіраваннем у ПУАТ («хімія»). Акрамя гэтага, Раманаў павінен выплаціць камандзіру АМАП Балабу 1 500 беларускіх рублёў у якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды. А мабільны тэлефон, з якога быў напісаны каментар, суд пастанавіў пакінуць пад арыштам.

Па стане на пачатак 2024 г. мусіць быць вызвалены з ПУАТ-55.

Прыбіральшчыца, рэабілітолаг, машыніст і ліквідатарка аварыі на ЧАЭС. Каго і як судзілі за абразы прэзідэнта, суддзі, міліцыянтаў і ваеннага камісара?

Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні паводле крымінальных спраў, звязаных з нецярпімасцю беларускіх улад да любых формаў праяваў пратэсту. Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). Тут сабраныя прысуды, якія сталі вядомыя праваабаронцам за апошні час.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»