Данііл Касенка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 студзеня 1996
Дата затрымання: 22 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Данііл Міхайлавіч Касенка быў затрыманы 22 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).
25 лістапада 2021 года быў узяты пад варту тэрмінам на два месяцы. Даніілу было прад'яўлена абвінавачванне.
21 студзеня 2022 у судзе Маскоўскага раёна вынеслі прысуд Даніілу Касенку: 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Хлопец быў вызвалены ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.
Данііл знаходзіцца за межамі Беларусі.
«Вярніце мяне на “Тытанік”». Былы палітвязень — пра два месяцы пад вартай за абразу Лукашэнкі ў Instagram