Данііл Касцюкевіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 снежня 2002
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 21 красавіка 2023
Дата вызвалення: 29 красавіка 2023
Суддзя: Сянько Мікалай
Справы: Справа Зельцэра
Групы: Студэнты
Данііл Уладзіміравіч Касцюкевіч — студэнт гістарычнага факультэта БДУ. Быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
Паводле інфармацыі былога сукамерніка, Данііла затрымалі па "справе Зельцэра" за каментары са словамі "гэта ўсё хлусня" і "гэта фэйк", а падчас пратэстаў ён перабінтоўваў хлопца, якому параніла нагу. Палітвязень цікавіцца прыродай.
Даніілу Касцюкевічу выставілі абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
У канцы снежня 2021 хлопца перавялі з жодзінскай турмы № 8 у СІЗА-1, а ў канцы студзеня 2023 г. — у СІЗА-7.
На закрытым судовым пасяджэнні Брэсцкі абласны суд 16 лютага 2023 г. вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага. Па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання асноўных пакаранняў, суддзя Мікалай Сянько канчаткова прызначыў Даніілу Касцюкевічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У сярэдзіне сакавіка Данііла перавялі ў СІЗА-6.
Разгляд апеляцыйнай скаргі прызначаны на 21 красавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе.
29 красавіка 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Хлопцу прысудзілі тры гады пазбаўлення волі за каментар па "справе Зельцэра"