Цімафей Шкуратовіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 жніўня 1992
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 1 красавіка 2023
Суддзя: Брысіна Жанна
Групы: Выкладчыкі
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Цімафея Валер'евіча Шкуратовіча абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293), распальванні іншай сацыяльнай варожасці ( арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369). Былы выкладчык радыётэхнічнага каледжа Шкуратовіч па некаторых звестках быў затрыманы 30 верасня 2021 года. Да суда змяшчаўся ў СІЗА № 1 Мінска.
Судовае пасяджэнне вяла суддзя Жанна Брысіна. Па сукупнасці вынесеных пакаранняў суд пастанавіў пакараць Цімафея Шкуратовіча пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.
У кастрычніку 2022 г. КДБ уключыў Цімафея ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У пачатку красавіка 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Выкладчыка радыётэхнічнага каледжа асудзілі па "справе Зельцэра"