Ціхан Клюкач
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 ліпеня 2002
Дата затрымання: 30 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
- арт. 361-5 Крымінальнага кодэксу — Праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 9 сакавіка 2022
Суддзя: Няборская Вольга
Пракурор: Рудніцкая Ульяна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Завочныя суды
Справы: Пратэсты Мінск
Ціхан Вітальевіч Клюкач быў затрыманы 26 верасня і затым яго некалькі разоў асудзілі агулам на 45 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Пасля адбывання арышту яго этапавалі ў Мінск, а адтуль 3 снежня 2020 года ў СІЗА Жодзіна.
Ціхана абвінавачвалі паводле арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненая групай асобаў) за падзеі 6 верасня 2020 года на "Маршы адзінства" ў Мінску. Тады Ціхан разам з Сафіяй Малашэвіч размалёўваў балончыкам з фарбай шчыты спецыяльных сродкаў загароджы.
Падчас суда абвінавачанне адмовілася ад абвінавачання Ціхана Клюкача паводле ч. 2 арт. 339.
Яму 22 студзеня 2021 года быў вынесены прысуд: адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму (па ч.1 арт. 342).
Ціхан цалкам адбыў пакаранне, 9 сакавіка 2022 года быў вызвалены з ПК № 15 і з'ехаў за межы краіны.
У дачыненні да васьмі "каліноўцаў" распачалі спецвытворчасць — іх збіраюцца судзіць завочна
Два і паўтара года пазбаўлення волі: вынесеныя прысуды палітвязням Сафіі Малашэвіч і Ціхану Клюкачу
Палітзняволеная Сафія Малашэвіч: "Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання"
Пачалі судзіць палітвязняў Соф'ю Малашэвіч і Ціхана Клюкача за надпісы на шчытах спецтэхнікі
Новыя "крыміналкі": дзяўчат вінавацяць у зрыванні маскі з міліцыянта і за малюнак на спецтэхніцы "Рубеж"
Крымінальная справа таксама заведзеная на яшчэ адну дзяўчыну, якая якая размалявала сістэму «Рубеж».