Сафія Малашэвіч
асуджана на 2 гады калоніі
Дата нараджэння: 18 лютага 2002
Дата затрымання: 30 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
арт. 368 Крымінальнага кодэксу - Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: СІЗА-1

Сафія Андрэеўна Малашэвіч у першы раз была затрымана 6 верасня на акцыі пратэсту "Марш адзінства", падчас якой яна балончыкам з фарбай малявала на паверхні шчытоў спецыяльных сродкаў загароджы. Яна стала падазраванай па крымінальнай справе па арт. 342 КК (удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў).
Тады яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, але зноў затрымалі 30 лістапада і змясцілі пад варту.
Утрымліваецца ў СІЗА ў Жодзіна.
Таксама стала вядома, што Сафію вінавацяць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК РБ).
Падчас суда абвінавачанне таксама перакваліфікавала ч.2 арт. 339, згодна з якой абвінавачвалі Сафію Малашэвіч, на ч.1 арт. 339. Шляхам складання пакаранняў па трох артыкулах (ч.1 арт.368, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 339) яе пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Хроніка судовых працэсаў над Сафіяй Малашэвіч:
![]()
Палітзняволеная Сафія Малашэвіч: "Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання"
![]()
Пачалі судзіць палітвязняў Соф'ю Малашэвіч і Ціхана Клюкача за надпісы на шчытах спецтэхнікі
![]()
Новыя "крыміналкі": дзяўчат вінавацяць у зрыванні маскі з міліцыянта і за малюнак на спецтэхніцы "Рубеж"
Крымінальная справа таксама заведзеная на яшчэ адну дзяўчыну, якая якая размалявала сістэму «Рубеж».