Барыс Несцяровіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 жніўня 1987

Дата затрымання: 11 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 ліпеня 2022

Дата вызвалення: 20 сакавіка 2024

Суддзя: Ачалава Анастасія

Справы: Пратэсты Мінск

Барыс Несцяровіч

Барыс Віктаравіч Несцяровіч — жыхар Вілейкі, затрыманы 11 лістапада 2021 года. Мужчыну адвезлі ў Мінск у ізалятар часовага ўтрымання і праз 10 дзён перавялі ў СІЗА.

Несцяровічу прад'явілі абвінавачванне ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

У судзе Ленінскага раёна Мінска 7 красавіка 2022 года да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") асудзілі палітзняволенага Барыса Несцяровіча. Яго судзілі за ўдзел у адным мітынгу 23 жніўня 2020 года — "Маршы Новай Беларусі". Справу супраць палітвязня разглядала суддзя Анастасія Ачалава. Яго вызвалілі ў зале суда пасля 5 месяцаў зняволення ў СІЗА-1 да накіравання ў папраўчую ўстанову.

28 ліпеня 2022 г. Барыс пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 21.

Па падліках цалкам адбыў пакаранне вясной 2024 г. 

Вілейчука асудзілі да 2 гадоў "хіміі" за ўдзел у адным Маршы

Згодна з версіяй абвінавачвання, 34-гадовы жыхар горада Вілейка 23 жніўня 2020 года ў Мінску ігнараваў законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, выходзіў на праезную частку і груба парушаў грамадскі парадак.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»