Барыс Ляшкевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 20 сакавіка 1990

Дата затрымання: 9 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Гурын Руслан

Пракурор: Бутрымовіч Анжаліка

Справы: Пратэсты Гродна

Барыс Станіслававіч Ляшкевіч — жыхар Гродна, бацька дваіх малых дзяцей, затрыманы 9 чэрвеня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Утрымліваўся пад вартай. 

Першы раз Барыс быў затрыманы ў верасні 2020 года па ўзбуджанай крымінальнай справе за акцыі пратэсту. Яго адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе. У лютым мусіў адбыцца суд, аднак раптам справу закрылі. Але ўвесну 2021 года яе аднавілі. 13 траўня ў доме маці Барыса прайшоў вобшук. 9 чэрвеня 2021 года Ляшкевіча выклікалі на допыт і адтуль змясцілі ў СІЗА гродзенскай турмы. 

У Ленінскім судзе Гродна 17 верасня 2021 года вынесены прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на мясцовых жыхароў — Барыса Ляшкевіча і Леаніда Клімава. Суддзя Руслан Гурын прысудзіў абодвум па два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яны былі вызваленыя ў зале суда.

Цяпер Барыс знаходзіцца за межамі Беларусі.

Гродзенцаў асудзілі за счэпку каля Фарнага касцёла 9 жніўня 2020 года

У Ленінскім судзе Гродна 17 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на мясцовых жыхароў - Барыса Ляшкевіча і Леаніда Клімава. Іх абвінавацілі ў актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»