Барыс Кучынскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 сакавіка 1950
Дата затрымання: 31 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 31 сакавіка 2023
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Манько Сяргей
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Пенсійны ўзрост
Барыса Уладзіміравіча Кучынскага абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыццм і персанальных дадзеных» (прым. 1 ч. 3 арт. 203 КК).
10 лістапада 2022 у судзе Слонімскага раёна яго асудзілі на абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады (так званая «хатняя хімія»). Акрамя таго, Кучынскі павінен выплаціць штраф памерам у 150 базавых велічынь (4 800 рублёў), а таксама пакрыць пацярпеламу міліцыянту Віктару Лутчанку маральныя пакуты ў памеры 5 000 беларускіх рублёў.
Стала вядома, што пракуратура падала апеляцыйную скаргу на прысуд і Гарадзенскі абласны суд прысудзіў Кучынскаму больш строгае пакаранне – два гады калоніі. Барыс Кучынскі абскарджаваў гэты прысуд у Вярхоўным судзе, але там яго скаргу не задаволілі.
Адбываў тэрмін у ПК № 2 (горад Бабруйск).
20 жніўня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні.
Музыка, актывізм, агарод. Гісторыя 73-гадовага палітвязня Барыса Кучынскага
Пасля ўзмацнення пакарання 73-гадовага Барыса Кучынскага адправілі ў калонію
Чаму не падпісаны на праўладныя каналы? Як праходзіў суд над 72-гадовым Барысам Кучынскім