Багдан Каравец
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 траўня 1976
Дата затрымання: 24 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 19 траўня 2023
Дата вызвалення: 11 ліпеня 2024
Суддзя: Мурашка Кацярына
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Багдан Уладзіміравіч Каравец — бізнэсовец, заснавальнік кампаніі Astronim, якая займаецца распрацоўкай сайтаў. Выхоўвае дзіця з інваліднасцю.
Яго затрымалі 24 кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Багдана перавялі ў СІЗА-1.
Працэс над Багданам Караўцом і эксперткай па этыкеце Аксанай Зарэцкай пачаўся 10 сакавіка 2023 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска.
14 сакавіка 2023 г. суддзя Кацярына Мурашка прызнала палітзняволеных вінаватымі і прызначыла Багдану Караўцу два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а Аксане Зарэцкай — паўтара года.
19 траўня 2023 г. Мінскі гарадскі суд не задаволіў апеляцыю палітвязня.
Адбывае пакаранне ў ПК № 17.
8 снежня 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Выйшаў на волю 11 ліпеня 2024 г.
Экспертцы па этыкеце Аксане Зарэцкай прысудзілі паўтара года калоніі, заснавальніку кампаніі Astronim Багдану Караўцу — два