Аксана Зарэцкая
экспертка па этыкеце
Дата затрымання: 27 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Мурашка Кацярына
Месца зняволення: СІЗА-1

Аксана Анатольеўна Зарэцкая — экспертка па этыкеце, культуралагіня, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, магістарка педагогікі. Мае дваіх дзяцей.
Яе атрымалі ў канцы снежня 2022 г.
У студзені стала вядома, што ёй інкрымінаваны арт. 342 КК.
Працэс над Аксанай Зарэцкай і палітзняволеным заснавальнікам кампаніі Astronim Багданам Караўцом пачаўся 10 сакавіка 2023 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска.
14 сакавіка 2023 г. суддзя Кацярына Мурашка прызнала палітзняволеных вінаватымі і прызначыла Аксане Зарэцкай паўтара года зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а Багдану Караўцу — два гады.
![]()
Экспертцы па этыкеце Аксане Зарэцкай прысудзілі паўтара года калоніі, заснавальніку кампаніі Astronim Багдану Караўцу — два