Артур Жвірыдоўскі
Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1988
Дата затрымання: 5 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Месца зняволення: ПК № 2

Артур Анатольевіч Жвірыдоўскі — жыхар Астраўца, асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў).
Паводле версіі абвінавачвання, Жвірыдоўскага абвінавацілі ў тым, што ён нібыта ўначы ў чэрвені 2021 года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры паласы ў бел-чырвона-белым спалучэнні. Акрамя гэтага садраў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру.
У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома, што Артура перавялі з гродзенскай Турмы №1 у бабруйскую ПК №2.
![]()
Тры гады калоніі за б-ч-б сімволіку прысудзілі жыхару Астраўца