Артур Панчанка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 снежня 2001
Дата затрымання: 5 верасня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 месяцы арышту гаўптвахты вайсковай камендатуры
Від пакарання: арышт
Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 верасня 2023
Дата вызвалення: 8 снежня 2023
Суддзя: Андрэева Святлана
Групы: Ваенныя
Справы: Пратэсты Жлобін
Артур Станіслававіч Панчанка служыў па кантракце ў вайсковай часці на пасадзе старэйшага пажарнага выратавальніка ваеннай каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ у Жлобіне. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).
Суддзя Жлобінскага раённага суда Святлана Андрэева 5 верасня 2023 года пастанавіла прызначыць Панчанку пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін тры месяцы. Тэрмін адбыцця пакарання вылічваць з дня накіравання для адбыцця арышту на гаўптвахту ваеннай камендатуры.
22 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Мусіў выйсці на волю ў пачатку снежня 2023 г.
Ваеннаслужачых у Жлобіне асудзілі да гаўптвахты за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе