Артур Чарняўскі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 4 красавіка 1995

Дата затрымання: 6 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 6 снежня 2021

Дата вызвалення: 3 студзеня 2024

Суддзя: Крупадзёраў Мікалай, Гурын Руслан

Артур Вячаслававіч Чарняўскі быў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэксу на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Ягоную справу суд Чыгуначнага раёна Гомеля разглядаў у кастрычніку 2021 г. у закрытым рэжыме.

З 6 снежня 2021 года адбывае пакаранне ў ПУАТ № 24.

У Ленінскім судзе Гродна 13 студзеня 2023 г. Артура пачалі судзіць паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза Лукашэнкі). Справу вёў Руслан Гурын.

Па стане на пачатак 2024 г. мусіць быць вызвалены

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»