Арсеній Чыжык
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 сакавіка 1994
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 5 кастрычніка 2023
Суддзя: Царук Руслан
Справы: Справа Зельцэра
Арсеній Сяргеевіч Чыжык быў затрыманы ў Гомлі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Першапачаткова Арсеній праходзіў па крымінальнай справе паводле двух артыкулаў: 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Але пазней арт. 369 КК з яго знялі.
У Гомельскім абласным судзе 21 лістапада 2022 г. яму прызначылі 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.
Палітвязня ўтрымлівалі ў СІЗА-3.
5 кастрычніка 2023 года вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.
Палітвязня Арсенія Чыжыка асудзілі на 2,5 гады калоніі па "справе Зельцэра"