Арцём Такарчук
архітэктар, асуджаны на 3,5 гады калоніі
Дата нараджэння: 20 жніўня 1986
Дата затрымання: 15 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 363 Крымінальнага кодэксу – Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Месца зняволення: ПК №15

Арцём Уладзіміравіч Такарчук – 34-гадовы архітэктар з Мінску.
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 20 лістапада асудзіў яго па ч.2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса на 3,5 гады калоніі за супраціў 13 верасня на "Марш герояў" салдату тэрміновай службы.
Арцёма затрымлівалі два разы, пасля якіх жорстка збівалі. Першы раз яму накладвалі швы на галаву, другі раз – у бальніцы дыягнаставалі страсенне мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, шматлікія ўдары і гематомы па ўсім целе. Пацярпелы салдат у медцстанову не звяртаўся, пашкоджанняў не меў.
У апошнім слове Арцём прасіў не пазбаўляць яго волі, а даць займацца любімай справай – архітэктурай. Ён удзельнічаў у міжнародных конкурсах, мае грамату міністра інфармацыі за праект будынка Белтэлерадыёкампаніі. Прасіў суд не адпраўляць архітэктара ў калонію і пацярпелы салдат з в/ч 3214 Максім Чарнякоў.
![]()
Мінскага архітэктара пакаралі 3,5 гадамі калоніі за супраціў салдату на "Маршы герояў"