Арцём Сарокін
урач-анестэзіёлаг
Дата затрымання: 19 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 178 Крымінальнага кодэксу - Разгалашэнне медычнай таямніцы
Месца зняволення: СІЗА-1

Арцём Аляксандравіч Сарокін - урач-анестэзіёлаг у Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску.
19 лістапада па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры ён быў арыштаваны і змешчаны пад варту. Пазней яму, а таксама журналістцы TUT.BY Кацярыне Барысевіч, было выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 178 Крымінальнага кодэкса Беларусі за выдаванне медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы, у сувязі з публікацыяй медыцынскіх дакументаў, якія тычацца памерлага ад траўмаў Рамана Бандарэнкі.
Інфармацыя, якая змяшчаецца ў гэтых дакументах, абвяргае заявы афіцыйных асобаў аб тым, што Раман Бандарэнка быў п'яны ў момант збіцця, пасля якога ён быў дастаўлены ў аддзяленне міліцыі. Пры гэтым блізкія сваякі Бандарэнкі не лічаць сябе пацярпелымі з-за іх апублікавання і пацвярджаюць іх сапраўднасць.
Арцёма Сарокін утрымліваецца пад вартай у СІЗА-1.
![]()
"Паступіў у інтарэсах пацыента. І я паважаю яго ўчынак". Што думаюць медыкі аб справе лекара БХМД