Арцём Майсіёнак
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 лістапада 1993
Дата затрымання: 23 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Блізнюк Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Арцём Васільевіч Майсіёнак — прараб, працаваў у Расіі. Быў затрыманы 23 лістапада 2021 года (на наступны дзень пасля вяртання ў Беларусь) у межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Арцёму прад'яўлена абвінавачванне, яго перавялі ў СІЗА-1.
У канцы сакавіка 2022 г. справу Арцёма перадалі ў пракуратуру. У сярэдзіне красавіка суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юлія Блізнюк прызнала хлопца вінаватым і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.
Арцём знаходзіцца за межамі Беларусі.
"Начальнік СІЗА прапанаваў мне падстрыгчыся або пасядзець у карцары". Экс-палітвязень — пра пяць месяцаў у зняволенні