Арцём Карачун
асуджаны да 3 гадоў "хіміі"
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 снежня 1995
Дата затрымання: 5 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Бушава Алена
Справы: Пратэсты Мінск
Арцём Андрэевіч Карачун быў затрыманы 5 жніўня 2021 года. У яго дома прайшоў ператрус.
Пасля 10 сутак у ІЧУ на Акрэсціна яго перавялі ў СІЗА. Арцёму прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
8 лістапада 2021 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы. Арцёма прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 342 КК. У якасці пакарання суддзя Алёна Бушава прысудзіла палітвязня да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на 3 гады.
Самога палітвязня суддзя пастанавіла вызваліць з-пад варты ў зале суда, узяўшы з яго падпіску аб нявыездзе да моманту ўступлення прысуду ў сілу.
Палітвязня Арцёма Карачуна прызналі вінаватым і прысудзілі тры гады «хіміі»