Арцём Федасенка

дырэктар друкарні

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 кастрычніка 1981

Дата затрымання: 19 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 14 кастрычніка 2024

Суддзя: Зянькевіч Валянціна

Пракурор: Рамановіч Аляксандр

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Крысціна-Ёхана Шродар — дэпутатка нямецкага Бундэстага ад партыі "Саюз 90/Зялёныя".

Арцём Федасенка

Арцём Віктаравіч Федасенка — дырэктар прыватнай друкарні з Мінску. Яго затрымалі за тое, што ён "друкаваў незарэгістраваныя газеты, налепкі і ўлёткі пратэснага характару, выкарыстоўваючы абсталяванне фірмы".

Але ў траўні супраць Федасенкі завялі крымінальную справу. 23 траўня Арцёма затрымалі і змясцілі ў СІЗА. Яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

14 студзеня 2022 года ў Мінгарсудзе былі абвешчаныя прысуды Арцёму Федасенку і адміністратару тэлеграм-канала "Атоліна" Паўлу Юхневічу. Суддзя Валянціна Зянькевіч прызнала іх вінаватымі і прызначыла па чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму кожнаму.

На пачатку лютага 2022 стала вядома аб пераводзе Арцёма з СІЗА-1 у магілёўскую Турму №4, а на пачатку траўня — у ПК № 17.

Па падліках, выйшаў на волю 14 кастрычніка 2024 г. 

Па 4 гады калоніі — агучылі прысуд дырэктару друкарні і адміністратару тг-канала "Атоліна"

Сёння ў Мінгарсудзе агучылі прысуды палітзняволенаму дырэктару прыватнай друкарні Арцёму Федасенку і адміністратару telegram-канала "Атоліна" Паўлу Юхневічу. Суд цягнуўся у закрытым рэжыме тыдзень. Іх абвінавачвалі ў вырабе і распаўсюдзе "пратэсных улётак, стыкераў, газет", а таксама ва ўдзеле ў нядзельных маршах у жніўні-верасні 2020 года.

"Аслаблялі ў грамадстве пачуцці патрыятызму". У Мінску за распаўсюд "пратэсных газет" пачалі судзіць дырэктара друкарні і адміністратара тг-канала "Атоліна"

Суддзя Валянціна Зянькевіч па хадайніцтве пракурора Аляксандра Рамановіча зрабіла працэс закрытым з прычыны "наяўнасці ў крымінальнай справе матэрыялаў, што змяшчаюць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці" і "ў мэтах забеспячэння бяспекі эксперта Князева і аховы таямніцы следства". Юхневіч і Федасенка выступалі супраць закрыцця судовага пасяджэння, але іх меркаванне не паўплывала на рашэнне суддзі. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома па гэтай справе.

Дырэктара друкарні падазраюць у прычыненні шкоды нацбяспецы за друк "незарэгістраваных газет" і пратэсных улётак

ГУБАЗіК затрымаў дырэктара прыватнай друкарні, яго падазраюць у публічных закліках да прычынення шкоды нацбяспецы (арт. 361 КК) і вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць парадак (арт. 342 КК), паведамляе МУС.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»