Анжаліка Борыс
старшыня "Саюза палякаў Беларусі"
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 14 кастрычніка 1973
Дата затрымання: 23 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Габрыэла Мараўска-Станэцка, намесніца маршала польскага Сената
Анжаліка Чэславаўна Борыс — старшыня "Саюза палякаў Беларусі". Яе затрымалі ў Гродне 23 сакавіка 2021 г. і склалі на яе пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства — неафіцыйнага свята "Казюкі", а затым арыштавалі на 15 сутак.
Пазней стала вядома, што яна стала фігуранткай справы па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу аб дзеяннях, накіраваных на распальванне варожасці, рэабілітацыю нацызму.
У канцы лістапада стала вядома, што Анжаліцы працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 25 студзеня 2022. Таксама з'явілася інфармацыя аб значным пагаршэнні ейнага здароўя.
25 сакавіка 2022 года стала вядома, што Борыс змянілі меру стрымання і перавялі яе з СІЗА ў следчай турме № 8 пад хатні арышт. Вядома, што яна не пісала прашэння аб памілаванні.
У пачатку красавіка 2023 года з'явілася інфармацыя, што Анжаліка Борыс, імаверна, вызваленая з-пад хатняга арышту: ёй уручылі дакумент аб спыненні справы "ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства". Таксама ёй паабяцалі вярнуць усе рэчы, вынятыя падчас следства.
"Вельмі небяспечная тэндэнцыя". Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца