Антон Нікіцін

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Млечка Андрэй

Антону і Анастасіі Нікіціным ставілася ў віну тое, што на дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе яны "блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам, у выніку чаго іх дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, якое выявілася ў прыпынку транспарту на тэрыторыі горада Мінска, што перашкаджала нармальнай працы КТУП "Мінск", прычыніўшы паказанаму прадпрыемству матэрыяльную шкоду на суму 22500 рублёў 66 капеек і 47716 рублёў 7 капеек".

Нікіціных ідэнтыфікавалі па фота ў Instagram, што і стала прычынай для ўзбуджэння крымінальнай справы і іх затрыманняў. Да суда Антона ўтрымлівалі пад вартай, а Анастасія была на волі пад закладам.  

У выніку ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска 14 верасня 2023 года суддзя Андрэй Млечка прызначыў ім па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Пасля абвяшчэння прысуду Антона вызвалілі з-пад варты.

Жыхароў Мінска асудзілі за ўдзел у Маршах па іх фота ў Instagram

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 14 верасня 2023 года за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе асудзілі Антона і Насту Нікіціных.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»