Антон Драздовіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 ліпеня 1996
Дата затрымання: 23 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 1 красавіка 2023
Суддзя: Дубовік Вольга
Пракурор: Жук Юлія
Групы: Спартсмены
Антон Аляксандравіч Драздовіч быў затрыманы 23 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Антон — майстар спорту па гарадках, неаднаразовы пераможца і прызёр рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў. Працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. Захапляецца футболам і гуляе за адну з каманд у чэмпіянаце Маладзечна па міні-футболе.
У судзе Маладзечанскага раёна 1 красавіка 2022 года распачаўся суд над чатырма мясцовымі жыхарамі за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году. Палітычных зняволеных Антона Драздовіча, Аляксандра Новаша, а таксама Вольгу Чарняк і Руслана Шапунова абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за тое, што яны стаялі ў "счэпцы" з бел-чырвона-белым сцягам. Справу разглядала суддзя Вольга Дубовік, дзяржабвінавачванне падтрымлівала Юлія Жук.
12 красавіка 2022 года быў абвешчаны прысуд: суддзя Вольга Дубовік прызнала ўсіх вінаватымі і прызначыла Антону Драздовічу паўтара года зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У ліпені 2022 г. стала вядома аб пераводзе Антона з СТ № 8 у бабруйскую ПК № 2.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 1 красавіка 2023 г.
Чатырох маладзечанцаў асудзілі да калоніі за "счэпку" 9 жніўня 2020 году
Трох хлопцаў і дзяўчыну ў Маладзечне судзяць за "счэпку" 9 жніўня 2020 году