Аляксандр Новаш
Дата нараджэння: 11 траўня 1991
Дата затрымання: 22 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Дубовік Вольга
Пракурор: Жук Юлія
Месца зняволення: Следчая турма №8

Аляксандр Генадзевіч Новаш быў затрыманы ў Маладзечне 22 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Аляксандру выставілі абвінавачванне. Яго змясцілі яго ў СІЗА жодзінскай турмы №8.
У судзе Маладзечанскага раёна 1 красавіка 2022 года распачаўся суд над чатырма мясцовымі жыхарамі за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 году. Палітычных зняволеных Антона Драздовіча, Аляксандра Новаша, а таксама Вольгу Чарняк і Руслана Шапунова абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за тое, што яны стаялі ў "счэпцы" з бел-чырвона-белым сцягам. Справу разглядала суддзя Вольга Дубовік, дзяржабвінавачванне падтрымлівала Юлія Жук.
12 красавіка 2022 года быў абвешчаны прысуд: суддзя Вольга Дубовік прызнала ўсіх вінаватымі і прызначыла Аляксандру Новашу паўтара года зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
![]()
Чатырох маладзечанцаў асудзілі да калоніі за "счэпку" 9 жніўня 2020 году
![]()
Трох хлопцаў і дзяўчыну ў Маладзечне судзяць за "счэпку" 9 жніўня 2020 году