Антон Александровіч

Дата затрымання: 14 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Волк Аляксандр

Справы: Пратэсты Мінск

14 снежня 2021 году сілавікі затрымалі 37-гадовага Антона Александровіча, але пазней яго адпусцілі і выбралі меру стрымання, не звязаную з пазбаўленнем волі.

У той жа дзень затрымалі яго 34-гадовую жонку, 2D-мастачку з кампаніі Vizor Games Галіну Семечку.

У выніку, суддзя Аляксандр Волк прызначыў Галіне і Антону па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). 

Дызайнерку Vizor Games Галіну Семечку і яе мужа асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту

У Савецкім судзе Мінска 5 траўня асудзілі палітзняволеную дызайнерку Vizor Games Галіну Семечку і яе мужа Антона Александровіча. Іх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1. арт. 317-2 (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання). Суддзя Аляксандр Волк асудзіў іх да трох гадоў "хатняй хіміі" кожнага. Галіну вызвалілі ў залі суда.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»