Галіна Семечка

дызайнерка

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 18 траўня 1987

Дата затрымання: 14 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Волк Аляксандр, Ачалава Анастасія

Групы: IT-спецыялісты

Справы: Пратэсты Мінск

Галіна Мікалаеўна Семечка — дызайнерка ў Vizor Games. Была затрымана 14 снежня 2021 года.

Вядома, што Галіну перавялі ў СІЗА-1 паводле абвінавачвання ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

5 траўня 2022 года ў Савецкім судзе Мінска быў вынесены прысуд: Галіну прызналі вінаватай і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Дзяўчына была вызваленая ў зале суда.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 28 кастрычніка 2024 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя Анастасія Ачалава.

Дызайнерку Vizor Games Галіну Семечку і яе мужа асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту

У Савецкім судзе Мінска 5 траўня асудзілі палітзняволеную дызайнерку Vizor Games Галіну Семечку і яе мужа Антона Александровіча.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»