Андрэй Асаула

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 11 траўня 1983

Дата затрымання: 4 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 лістапада 2023

Суддзя: Каляда Алег, Касцюкевіч Анжэла

Пракурор: Качанава Крысціна, Зубік Вераніка

Андрэй Мікалаевіч Асаула 19 сакавіка 2021 года быў асуджаны да трох гадоў абмежавання волі. Але не паспеў паехаць адбываць пакаранне ў ПУАТ, быў затрыманы 4 траўня 2021 і абвінавачаны яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 ("абраза прадстаўніка ўлады"), ч. 2 арт. 368 ("абраза Лукашэнкі") і арт. 364 ("гвалт ці пагроза прымянення гвалту да супрацоўніка органаў унутраных спраў"). Аднак асудзілі толькі за абразу Лукашэнкі, здзейсненую паўторна. 

Прысуд па справе быў агучаны 6 жніўня 2021 года. Згодна з ім, па сукупнасці прысудаў шляхам поўнага далучэння не адбытай часткі пакарання па папярэднім прысудзе канчаткова Андрэю Асаулу прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Утрымліваўся ў магілёўскай Турме № 4

Адбываў пакаранне ў ПК-17

Па падліках вызвалены напрыканцы 2023 г. 

Тры гады калоніі: мінчука Андрэя Асаулу ў другі раз асудзілі за абразу прэзідэнта

Суд Заводскага раёна разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да Андрэя Асаулы, якога абвінавачвалі па трох артыкулах крымінальнага кодэкса – ч. 2 арт. 368, арт. 364 і арт. 369. Аднак асудзілі толькі за абразу прэзідэнта, здзейсненную паўторна.

"Абразіў прэзідэнта і супрацоўніцу АУС". Званок у міліцыю для мінчука скончыўся двума крымінальнымі артыкуламі

За абразу і прэзідэнта, і супрацоўніка АУС, якая доўжылася некалькі секунд, 37-гадовы мінчук Алег Асаула атрымаў тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Такі прысуд вынес 19 сакавіка суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Алег Каляда. Менавіта столькі запытвала памочніца пракурора Качан.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»