Андрэй Трызубаў
актор
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 снежня 1970
Дата затрымання: 4 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Няборская Вольга
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Андрэй Віктаравіч Трызубаў — актор тэатральна-музычнага калектыву "Пуговицы". Быў затрыманы раніцай 4 студзеня 2023 г. у Мінску. Пазней яго арыштавалі на 10 сутак і змясцілі на Акрэсціна. Пасля мужчыну перавялі ў СІЗА-1.
Справу палітзняволенага разглядалі ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 17 красавіка 2023 года. Суддзя Вольга Няборская прызнала актора вінаватым і пастанавіла пакараць яго абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
У вымушанай эміграцыі.
Тры гады "хатняй хіміі" прысудзілі актору Андрэю Трызубаву