Андрэй Трусаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 снежня 1988
Дата затрымання: 26 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 верасня 2023
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Пракурор: Цвяткоў Арцём
Групы: Дзяржслужачыя
Андрэй Віктаравіч Трусаў — намеснік дырэктара па вытворчасці. Яго асудзілі за дапамаганне арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342 КК) і за захоўванне наркатычных сродкаў (ч. 1 арт. 328 КК).
Мінчука затрымалі 26 траўня 2021 г. як памагатага ў арганізацыі акцый пратэсту за тое, што ён паслаў у тэлеграм-канал "Nexta" і "Nexta live" відэа перамяшчэння спецтэхнікі сілавікоў па праспекце Незалежнасці і адправіў паведамленне з назвай спецтэхнікі. Але падчас ператрусу ў Трусава знайшлі каля двух грам марыхуаны, якія ён сам выдаў сілавікам пры ператрусе.
Справу разгледзелі за адзін дзень. Пракурор Арцём Цвяткоў прапанаваў пакараць Андрэя Трусава 2,5 гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму: па ч.1 арт. 329 КК — 1 год калоніі, па ч. 1 арт. 328 КК — 2 гады, па ч. 6 арт. 16 арт. 342 КК — 2,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое рашэнне прыняў суд.
У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Андрэя з СІЗА-1 у магілёўскую Турму №4, а ў сакавіку 2022 — у ПК №15.
У верасні 2023 г. стала вядома, што Андрэй выйшаў на волю.
Мінчука асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за відэа ў бот "Nexta" і за марыхуану, якую ён выдаў падчас ператрусу