Андрэй Тарановіч

Дата затрымання: 10 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 ліпеня 2021

Дата вызвалення: 9 ліпеня 2022

Суддзя: Зоткіна Аксана

Пракурор: Гурыновіч

Андрэй Тарановіч 25 чэрвеня 2021 года быў асуджаны да аднаго года "хіміі"  па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

10 ліпеня 2021 пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 48. 

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у ліпені 2022 г. Андрэй выйшаў на волю.

Яшчэ адзін суд за сарваны сцяг скончыўся годам абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ

Па словах пракурора Гурыновіч, 25 траўня абвінавачаны знаходзіўся каля магазіна ў нецвярозым стане, наўмысна пацягнуў за дрэўка сцяга, размешчанага на фасадзе, вырваў яго, біў аб зямлю і зламаў дрэўка, а сцяг – парваў, чым прычыніў шкоду ў памеры 6 рублёў 45 капеек.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»