Андрэй Шаўчук

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 14 снежня 1998

Дата затрымання: 26 студзеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 27 траўня 2023

Суддзя: Сергяевіч Мікалай

Пракурор: Аношка Андрэй

Справы: Пратэсты Жлобін

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Баранэса Масэй Дарвэн, дэпутатка брытанскай Палаты лордаў

Андрэй Дзмітрыевіч Шаўчук - удзельнік акцыі пратэсту ў Жлобіне 9 жніўня 2020 года.

На яго была заведзеная крымінальная справа паводле артыкулаў 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).

22 сакавіка 2021 года суд Жлобіна вынес прысуд Андрэю: 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

27 траўня 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю з ПК № 3, цалкам адбыўшы тэрмін.

Хроніка судовых пасяджэнняў:

"Білі нагамі ў міліцэйскія шчыты". У Жлобіне судзяць яшчэ траіх удзельнікаў акцый пратэсту

У судзе Жлобінскага раёна 15 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.

Па два з паловай гады гады калоніі прысудзіў суд актыўным удзельнікам акцыі пратэсту ў Жлобіне

Ім былі прад’яўленыя абвінавачванні па артыкуле 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і артыкуле 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»