Андрэй Расулаў
Дата затрымання: 22 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Андрэй Расулаў – быў затрыманы 22 верасня ў Гомелі. У кватэру, дзе Андрэй пражывае са сваёй дзяўчынай, прыйшлі сілавікі. Яны паклалі хлопца на падлогу, скруцілі рукі жгутом і дапытваліся, ці ведае ён Дзмітрыя Падлобнікава. Пасля гэтага Андрэя затрымалі.
Знаходзіцца ў статусе падазраванага за падзеі 9 жніўня па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
Быў вызвалены з ІЧУ г. Жлобіна.