Андрэй Рамановіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 верасня 1987
Дата затрымання: 3 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Данілава Анжаліка
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Андрэй Анатольевіч Рамановіч быў затрыманы 3 траўня 2023 года за відэаролік, які ён накіраваў у "экстрэмісцкі" тэлеграм-канал. На Андрэя была заведзена крымінальная справа паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Да суда яго ўтрымлівалі ў СІЗА № 1.
У Мінскім абласным судзе 4 верасня 2023 г. Андрэя асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анжаліка Данілава прызначыла палітвязню 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму з канфіскацыяй камп’ютарнай тэхнікі.
На 3 лістапада 2023 г. у Андрэя быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Эдгар Марцірасян.
10 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Вызвалены 16 верасня 2024 г. па памілаванні.