Андрэй Палуда
каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"
Былы палітвязень
Дата затрымання: 14 ліпеня 2021
Андрэй Пятровіч Палуда - праваабаронца, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". У апошнія гады Андрэй займаўся асветніцкай дзейнасцю па тэме правоў чалавека.
Быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года падчас масавых вобшукаў у прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У яго дома адбыўся ператрус, затым яго павезлі на пляцоўку "Тэрыторыя правоў", дзе таксама зрабілі ператрус.
Пасля допыта яго затрымалі на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы. Па сканчэнні 72 гадзін выйшаў на волю.
"Мы будзем побач, нават калі будзем сядзець". Распавядаем пра шэсць правабаронцаў-вясноўцаў, якія апынуліся за кратамі 14 ліпеня