У судзе Ленінскага раёна Мінска 16 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе супраць былога адваката Андрэя Мачалава. Суддзя Таццяна Шоцік прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса — нібыта адвакат падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Былому адвакату прызначылі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Менавіта такое пакаранне прасіў пракурор. Адвакат Мачалава Віталь Брагінец з 25 траўня знаходзіцца пад арыштам, таму на ніводны працэс свайго падабароннага ён не патрапіў.
Мачалаў абараняў палітзняволеную журналістку Кацярыну Барысевіч і шматдзетную маці Вольгу Залатар.
З'ехаў з Беларусі.
У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 6 чэрвеня, пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць былога адваката Андрэя Мачалава. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса — выкарыстанне падробленых дакументаў. Нібыта адвакат падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць нібыта ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Заяву ў пракуратуру на Мачалава напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката. Цяпер справу супраць экс-адваката разглядае суддзя Таццяна Шоцік. Адвакат Мачалава Віталь Брагінец цяпер адбывае адміністрацыйны арышт — 25 траўня яго асудзілі на 15 сутак арышту за "непадпарадкаванне міліцыі", пасля таго, як затрымалі "для праверкі на датычнасць да пратэснай дзейнасці".
У судзе Ленінскага раёна Мінска 16 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе супраць былога адваката Андрэя Мачалава. Суддзя Таццяна Шоцік прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса — нібыта адвакат падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Былому адвакату прызначылі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Менавіта такое пакаранне прасіў пракурор. Адвакат Мачалава Віталь Брагінец з 25 траўня знаходзіцца пад арыштам, таму на ніводны працэс свайго падабароннага ён не патрапіў.
У мінулым чэрвені Мачалаў мусіў абараняць у судзе мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Аліну Касьянчык. Адвакат прыйшоў на працэс, дзе даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі.
У Заводскім судзе Мінску 30 чэрвеня вынеслі прысуд 33-гадовай Вольгай Сінялёвай, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліне Касьянчык. Мінчанку прызналі вінаватай па арт. 190 Крымінальнага кодэкса — парушэнне раўнапраўя грамадзян. Суддзя Анжэла Касцюкевіч асудзіла Вольгу да 2 гадоў "хатняй хіміі". Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Кунцэвіч. Суд праходзіў у закрытым рэжыме "у сувязі з неабходнасцю абараніць асабістыя дадзеныя Касьянчык і дадзеныя яе сям'і ад разгалошвання".