Вольга Залатар
актывістка, маці пяцярых дзяцей
Дата нараджэння: 7 ліпеня 1983
Дата затрымання: 18 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Папко Анастасія
Пракурор: Баранава Жана
Месца зняволення: СІЗА-1
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны/ая хросны/ая: Тэры Райнтке, віцэ-прэзідэнтка групы “Зялёныя/EFA” у Еўрапарламенце
Вольга Віктараўна Залатар — актывістка і валанцёрка са Ждановіч. Была назіральніцай на выбарах у 2020 годзе. Скончыла Ліцэй БДУ і Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Мае пяцярых непоўнагадовых дзяцей.
Вольгу затрымалі 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі да дому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар, а пазней перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Прэс-служба УУС Мінаблвыканкама паведаміла, што жанчыну затрымалі «за актыўную пратэстную дзейнасць», яна была адміністратаркай мясцовага дваровага чата і арганізоўвала несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы: чаяванні, прагулкі, канцэрты.
29 сакавіка Вользе прад'явілі абвінавачванне — "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем" (артыкул 361-1 КК).
31 сакавіка суд Партызанскага раёна адхіліў скаргу адваката Вольгі на пастанову аб ужыванні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
7 ліпеня — у дзень народзінаў — Вольгу Залатар перавялі на два тыдні ў РНПЦ псіхічнага здароўя для правядзення псіхіятрычнай экспертызы.
15 лістапада 2021 года ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся працэс над Вольгай Залатар, якую абвінавацілі па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання); ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (пасобніцтва да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 29 лістапада пракурорка Жанна Баранава запрасіла пакаранне для зняволенай шматдзетнай маці – пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Як стала вядома з матэрыялаў справы, агучаных на судзе, Следчы камітэт вырашыў, што "заявы Залатар аб прычыненні ёй цялесных пашкоджанняў не адпавядаюць рэчаіснасці, паколькі яны мелі месца да яе затрымання".
30 лістапада 2021 Вольга выступіла ў судзе з апошнім словам. 3 снежня суддзя Анастасія Папко асудзіла Вольгу да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Гэта на год менш, чым прасіла ў суда пракурорка Жанна Баранава.
![]()
Чатыры гады калоніі — у Мінгарсудзе агучылі прысуд палітзняволенай маці пяцярых дзяцей Вользе Залатар
![]()
"Я хачу міру для сваёй роднай краіны", — Вольга Залатар у апошнім слове
![]()
Пракурорка запатрабавала пакараць шматдзетную маці Вольгу Залатар пяццю гадамі калоніі
![]()
Былы адвакат Вольгі Залатар: "Абследаванне пасля затрымання адкладалі да тых часоў, пакуль не зніклі сляды удараў"
![]()
"Цялесныя пашкоджанні мелі месца да яе затрымання": якую пазіцыю заняў СК па збіваннях і катаваннях палітзняволенай Вольгі Залатар
![]()
"Арганізоўвала правядзенне сумеснага вольнага часу": у чым абвінавачваюць палітзняволеную маці пяцярых дзяцей
![]()
У Мінску супраць маці пяцярых дзяцей узбудзілі крымінальную справу за "заклікі да захопу ўлады"
![]()
Вольга Залатар з "Валадаркі": Нягледзячы на высокія сцены і краты, я адчуваю сябе свабоднай
![]()
Дзень маці ў няволі: гісторыі жанчын, якія апынуліся па той бок кратаў ад сваіх дзяцей







