Андрэй Колас

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 14 студзеня 1981

Дата затрымання: 11 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 20 чэрвеня 2024

Суддзя: Клышпач Іна

Справы: Пратэсты Брэст

Андрэй Мікалаевіч Колас — жыхар Брэста, асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па крымінальнай справе за вывешванне у абласным цэнтры пудзіла (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу — хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Паводле версіі следства, 23 кастрычніка мінулага года Юлія Бодак і Вольга Завадская вырабілі са смеццевых пакетаў, пластыкавых бутэлек і рэшткаў сухой расліннасці пудзіла і прывезлі да месца "імправізаванага пакарання" на Варшаўскай шашы. А падняццем яго займаўся Андрэй Колас разам з «нявысветленай асобай», з якой той пазнаёміўся ў адным з чатаў.

У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Андрэя з ПУАТ №45 у ПУАТ №48.

Згодна з падлікамі, вызвалены летам 2024 г. 

Берасце: Пачаўся суд за развешванне пудзіла прэзідэнта

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 29 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы за развешванне пудзіла (манекенаў) у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзейсненае групай асоб).

За пудзіла прэзідэнта пракурор запрасіў абмежаванне волі для траіх берасцейцаў

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 30 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы за вывешванне у абласным цэнтры (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Пудзіла са смецця палічылі падобным да прэзідэнта і пакаралі ягоных "аўтараў" абмежаваннем волі

Суд Маскоўскага раёна Берасця 1 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе за вывешванне у абласным цэнтры пудзіла (ч. 2 арт. 339 КК - хуліганства, здзйсненае групай асоб).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»