Андрэй Ізотаў
прадпрымальнік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 красавіка 1981
Дата затрымання: 23 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 17 верасня 2021
Дата вызвалення: 25 студзеня 2023
Суддзя: Фёдарава Марына
Пракурор: Валынец Аляксей
Андрэй Валер'евіч Ізотаў — індывідуальны прадпрымальнік з Мінска, 17 жніўня 2021 года асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу амапаўца.
Яго затрымалі 23 красавіка 2021, калі ён ляцеў у Маскву. Так ён і даведаўся пра крымінальную справу супраць сябе. На судзе Ізотаў сказаў, што ў яго не было намеру хавацца. Але следства вырашыла інакш і ўзяла яго пад варту да суда.
Мужчыну абвінавацілі ў абразе 12 лістапада 2020 года камандзіра АМАП прапаршчыка Кавальчука. У тэлеграм-чаце "Карнікі Беларусі" ён напісаў каментар пад размешчанымі дадзенымі: "...тупое, дальше некуда".
Палітвязень з 17 верасня 2021 г. адбываў пакаранне ў ПУАТ № 43.
Андрэй выйшаў на волю 25 студзеня 2023 г. Ён цалкам адбыў тэрмін.
Мінчука асудзілі на два гады "хіміі" за абразу амапаўца. Амаль чатыры месяцы яго трымалі пад вартай пасля таго, як знялі з самалёта ў Маскву