Андрэй Ігнатовіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 сакавіка 1989
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Казлоў Дзмітрый
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
Андрэй Аляксандравіч Ігнатовіч — жыхар Светлагорска, асуджаны 24 кастрычніка 2023 года Гомельскім абласным судом. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Казлоў.
Андрэя абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Суд не знайшоў падстаў, і абвінавачанне ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК) было знятае.
Гомельскі абласны суд 24 кастрычніка 2023 года прызначыў яму на падставе ч. 1 арт. 130 КК пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады, а на падставе ч. 1 арт. 342 КК (у рэдакцыі Закона ад 5 студзеня 2015 года №241-З) пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў. Канчаткова прызначана пазбаўленне волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Да суда Ігнатовіч знаходзіўся пад вартай у СІЗА № 3 Гомеля.
17 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
27 лістапада 2023 г. КДБ Беларусі ўнёс Ігнатовіча ў спіс "тэрарыстаў".
16 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні.
Светлагорскага "экстрэміста" асудзілі на два гады калоніі па пратэсных артыкулах