Андрэй Грышчук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 лютага 1999
Дата затрымання: 11 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 31 траўня 2024
Суддзя: Грушко Андрэй
Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Манько Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Андрэй Мікалаевіч Грышчук — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) пасля акцый пратэсту ў горадзе ў жніўні.
Андрэй знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але 11 лютага 2021 года яго затрымалі і змянілі меру стрымання на ўтрыманне пад вартай. Ён знаходзіцца ў СІЗА-7. 7 красавіка 2021 года над ім пачаўся суд.
У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня 2021 года вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі.
Андрэй Грышчук атрымаў 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У канцы студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Андрэя з СІЗА-6 у івацэвіцкую ПК № 22.
Па падліках вызвалены 31 траўня 2024 г.
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 13 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў
"Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"