Андрэй Гапіенка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 лістапада 1982
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 24 лютага 2023
Суддзя: Царук Руслан
Справы: Справа Зельцэра
Андрэй Мікалаевіч Гапіенка быў затрыманы ў Гомелі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Палітвязня змясцілі ў СІЗА-3.
Андрэю выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
Напрыканцы верасня 2022 г. у Гомельскім абласным судзе палітвязня прызналі вінаватым і асудзілі да двух гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.
Андрэй Гапіенка выйшаў на волю з ПК № 3 у канцы лютага 2023 г., цалкам адбыўшы пакаранне.