Андрэй Фёдараў

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 1 лістапада 1978

Дата затрымання: 14 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крэпская Юлія

Групы: Дзяржслужачыя

Справы: Пратэсты Мінск

Андрэй Фёдараў

Андрэй Віктаравіч Фёдараў - дырэктар Цэнтра тэхнічнай падтрымкі "КМА-БелАЗ" у Белгарадскай вобласці РФ.

Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе і пакіданні каментараў у інтэрнэце. Пры гэтым ён выдаліў свой тэлеграм-акаўнт у канцы 2022-га, але яго адшукалі, верагодна, з-за каментароў-ён даваў там шмат інфармацыі пра сябе і пакінуў іх шмат (не менш за тысячу). Падчас затрымання губопікаўцы разарвалі ці разрэзалі яго кашулю — гэта добра бачна на фота з іх канала. На руцэ мужчыны вялікая тату з нацыянальным арнаментам.

Быў асуджаны на 3 гады "хатняй хіміі" 25 кастрычніка 2023 года ў адным з судоў горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК.

Утрымліваўся ў СІЗА № 1

У вымушанай эміграцыі. 

Сілавікі затрымалі за пратэсты аднаго з топ-мэнэджараў БелАЗу

На «пакаяльным» відэа мужчына, якога журналісты ідэнтыфікавалі як Андрэя Фёдрава (дырэктар Цэнтру тэхнічнай падтрымкі «КМА-БелАЗ» у Белгарадскай вобласці РФ) прызнаецца ў тым, што выходзіў на маршы і пісаў «няправільныя» каментары, піша Белсат.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»