Андрэй Філіпчык
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 ліпеня 1990
Дата затрымання: 1 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата вызвалення: 3 траўня 2023
Суддзя: Целіца Лідзія
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Справы: Пратэсты Мінск
Андрэй Васільевіч Філіпчык - адміністратар тэлеграм-чата "Па-беларуску". Ён быў затрыманы ГУБАЗіКам, відэа з ім было апублікавана 2 лютага 2023 года.
Андрэю паставілі ў віну актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Яго змясцілі ў СІЗА-1.
3 траўня 2023 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядалася яго справа. Суддзя Лідзія Целіца.
Андрэю прысудзілі 2,5 гады "хатняй хіміі".
Пачаўся суд над праграмістам і адміністратарам тэлеграм-чата "Па-беларуску" Андрэем Філіпчыкам